Падчас урачыстай цырымоніі пераможцам уручылі ўзнагароды і распавялі пра дзейнасць факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і «Школы дакладных навук» факультэта.
Павітала ўдзельнікаў і павіншавала пераможцаў дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак. Пераможцам конкурсу былі ўручаны прызы ад генеральнага спонсара алімпіяды ТАА «СЕНЛА», а ўладальнікі дыпломаў 2-ой і 3-яй ступені, а таксама пахвальнага водгуку атрымалі прызы навучальнага цэнтра «Школа дакладных наук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Жывую цікавасць у школьнікаў выклікала віктарына, якую правёў на цырымоніі ўзнагароджання намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі па прафарыентацыйнай рабоце Аляксандр Мятліцкі. Пераможцам віктарыны былі ўручаны прызы адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій.
Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, кіраўнік навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» Юрый Раманоўскі, віншуючы пераможцаў і прызёраў, заклікаў іх не спыняцца на дасягнутым і працягваць свой шлях у зразуменні таямніц матэматыкі ў цэнтры. Юрый Яцэнтавіч таксама нагадаў навучэнцам, што рэгістрацыя на навучанне ў «Школе дакладных навук» у 2018/2019 навучальным годзе стартавала 20 мая на сайце .
Пасля цырымоніі ўзнагароджання экскурсію па факультэце навучэнцам 5-9 класаў правяла намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі па вучэбнай рабоце Таццяна Ванькова, а Алена Лівак запрасіла навучэнцаў 10-11 класаў на дыялог «Як пачаць ІТ-кар'еру? Як стаць запатрабаваным праграмістам?», у працэсе якога школьнікі даведаліся аб магчымасцях пабудовы ІТ-кар'еры на факультэце матэматыкі і інфарматыкі.