У рамках візіту студэнты і выкладчыкі Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта наведалі факультэт фізічнай культуры і прынялі ўдзел у вучэбнай практыцы «Турпаход».
На працягу тыдня студэнты спаборнічалі ў розных відах спартыўнай і конкурснай праграмы: камандным арыентаванні «На пошукі», асабістых і камандных спаборніцтвах па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, на дзённых і начных дыстанцыях спартыўнага арыентавання, конкурсах на лепшае прадстаўленне каманды, лепшую вячэру і конкурсе «Апошні герой». Таксама былі праведзены спаборніцтвы па турысцкім сумо і мокрым футболе. У конкурсе «Лепшая вячэра» перамогу атрымала 161 група факультэта фізічнай культуры, 2 месца падзялілі каманды Калінінграда і 163 група факультэта фізічнай культуры, трэцімі сталі студэнты 162 групы.
Для гасцей таксама былі арганізаваны экскурсіі па спартыўнай базе факультэта фізічнай культуры і іншых спартыўных збудаваннях г. Гродна, наведванне Аўгустоўскага канала, шлюза Нямнова і гістарычнага цэнтра горада.