Урачыстае мерапрыемства адбудзецца 23 чэрвеня ў 11.00 на плошчы Леніна ў Гродне.
Цяперашні выпуск - восьмы па ліку. Дыпломы аб заканчэнні ваеннага факультэта атрымаюць 27 курсантаў. Павіншуюць юнакоў са знамянальнай падзеяй прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, органаў дзяржаўнай улады Гродзенскай вобласці і горада Гродна, кіраўніцтва і прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама бацькі. Лепшым выпускнікам будуць уручаны граматы і лісты падзякі.
Па традыцыі маладыя афіцэры пройдуць перад удзельнікамі мерапрыемства урачыстым маршам. Завершыць цырымонію выпуску выступленне ваеннага аркестра 6-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады і пляц-канцэрт пазаштатнай роты ганаровай варты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.