У рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus + PRINTeL начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванню якасцю адукацыі Дар'я Шпак і загадчык кафедры замежных моў Святлана Ганчар наведалі Універсітэт Барселоны і Універсітэт Порту.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у семінары па праблемах падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу. У ходзе семінара каардынатары еўрапейскіх ВНУ-партнёраў (Універсітэт Барселоны, Універсітэт Порту, Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, Лінчёпінгскі ўніверсітэт, Універсітэт Fachhochschule Joanneum (Грац)) прадставілі сучасны стан і перспектывы развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, а таксама дзейсную сістэму мер для адаптацыі і аказання метадычнай дапамогі маладым выкладчыкам.
На базе Універсітэта Порту Дар'я Шпак і Святлана Ганчар прынялі ўдзел у майстар-класе «Sharing Experiences, Promoting Bridges in Education», падчас якога вядучыя спецыялісты чатырох універсітэтаў Партугаліі (Універсітэт Порту, Універсітэт Траз-уш-Монтіш і Алтуев-Дору, Універсітэт Міньо, Лісабонскі ўніверсітэт) прадставілі сваю палітыку ў галіне якасці адукацыйнага працэсу і адукацыйных інавацый.
Адным з заданняў для ўдзельнікаў майстар-класа стала распрацоўка канцэпцыі Нацыянальнага цэнтра развіцця педагагічных кампетэнцый (TSDC). За круглым сталом прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ і Брэсцкага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларускай сістэмы павышэння кваліфікацыі ППС і прапанавалі сваё бачанне TSDC ў структуры сучаснай ўстановы вышэйшай адукацыі.