Курсы, арганізатарамі якіх стала кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян, праходзяць у купалаўскім універсітэце ў трэці раз.
На працягу дзесяці дзён замежныя выкладчыкі-русісты пазнаёмяцца з сучаснымі тэхналогіямі, прыёмамі і метадамі працы ў навучанні рускай мове як замежнай. Так, калегам з польскіх вышэйшых навучальных устаноў будзе прапанавана асвоіць кампутарныя і гейм-тэхналогіі, а таксама іншыя інавацыйныя падыходы ў навучанні, пра якія раскажуць загадчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Іна Самойлава і старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Алеся Станкевіч.
Па словах арганізатараў, з кожным годам курсы становяцца ўсё папулярней: сярод удзельнікаў ёсць тыя, хто прымае ўдзел у навучанні не ў першы раз.