Падзяку рэктару ўніверсітэта Ірыне Кітурка і калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб'яўлена за аказаную дапамогу ў арганізацыі правядзення заключных мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У рамках фестывалю кіраўніцтва, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах культурнага форуму. Акрамя таго, каля галоўнага корпуса ўніверсітэта была арганізавана шматнацыянальная інтэрактыўная пляцоўка «Студэнцкі карагод», дзе замежныя студэнты з Кітая, Въетнама, Туркменістана, Ірана і Ірака расказалі і паказалі гасцям асаблівасці свайго побыту, навучылі вырабляць ўпрыгажэнні ручной працы і пачаставалі стравамі нацыянальнай кухні. Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы навучылі гасцей арабскай і кітайскай каліграфіі, запрасілі выканаць разам народныя танцы і песні, правялі майстар-класы па стварэнні арыгамі і хэнд-мэйд упрыгожванняў.
Удзельнікі фестывалю на ўніверсітэцкай пляцоўцы маглі пазнаёміцца з вобразамі гістарычных асоб і выдатных дзеячаў Гарадзеншчыны і Беларусі, паслухаць вершы на беларускай мове і прыняць удзел у пазнавальных віктарынах. Для самых маленькіх гасцей «Студэнцкага карагода» працавала 4 міні-пляцоўкі.