Лаўрэатам V Міжнароднага конкурсу навуковых прац імя Л.С. Таля - 2018 стала магістрант юрыдычнага факультэта Аксана Сяргей з навуковай працай «Медыятыўныя спосабы абароны працоўных правоў працаўнікоў».
У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці устаноў адукацыі Беларусі, Расіі і Украіны. У іх ліку - Міжнародны універсітэт "МІПСА" (Беларусь), Інстытут магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, БІП-Інстытут правазнаўства, Яраслаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.Г. Дзямідава (Расія), Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), Еліцкі дзяржаўны ўуніверсітэт ім. І.А. Буніна (Расія), НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» (Расія), Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт ім. В.Я. Кутафіна (Расія), Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Тараса Шаўчэнкі (Украіна).
Экспертыза конкурсных работ праводзілася ўніверсітэтамі-сузаснавальнікамі конкурсу. Ацэнка работ ажыццяўлялася па такіх крытэрах, як актуальнасць, навуковая навізна, глыбіня навуковага аналізу, абгрунтаванасць высноў і практычная значнасць вынікаў.
Пераможцам прадастаўлена права выбару месца апублікавання сваіх навуковых работ у такіх часопісах, як «Веснік працоўнага права і права сацыяльнага забеспячэння» (Яраслаўль), часопіс «Працоўнае права ў Расіі і за мяжой» (Масква), навукова-практычны часопіс «Працоўнае і сацыяльнае права» (Мінск), часопіс «QANUN» (Баку, Азербайджан).
Навуковы кіраўнік лаўрэата V Міжнароднага конкурсу навуковых прац імя Л.С. Таля - 2018 Аксаны Сяргей - дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ганна Аўдзей.