Перадача сцяга адбылася на Чэмпіянаце Еўропы 2018 года (г. Вяліка Тырнава, Рэспубліка Балгарыя).
Афіцыйны сцяг Міжнароднай федэрацыі арыентавання быў перададзены арганізатарам Чэмпіянату Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў, які у 2019 годзе (EYOC 2019) пройдзе ў г. Гродна. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Эдвард Ародзь.
У час знаходжання ў Балгарыі беларускія прадстаўнікі вывучылі вопыт правядзення спаборніцтваў, абмеркавалі з кантралёрам ІАФ ход падрыхтоўкі да Чэмпіянату Еўропы 2019 года, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі камандаў-удзельніц Чэмпіянату Еўропы гэтага года, дзе распавялі пра ўмовы ўдзелу ў маючым адбыцца еўрапейскім першынстве і магчымасцях правядзення збораў .
Чакаецца, што ў Чэмпіянаце Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў 2019 года, які пройдзе з 27 па 30 чэрвеня 2019 года ў г. Гродна і Гродзенскім раёне на спрынтэрскай, доўгай дыстанцыях і ў эстафеце, прымуць удзел прадстаўнікі 35 краін. Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у арганізацыі мерапрыемства.