21 чэрвеня на факультэце мастацтваў і дызайну адбылося закрыццё Летняй школы мастацтваў.
Па словах арганізатараў, удзельнікі Летняй школы мелі магчымасць не толькі навучацца выяўленчаму мастацтву і студыйнаму фотамастацтву, але і адкрыць для сябе Беларусь, пазнаёміцца з яе традыцыямі, знайсці новых сяброў і наведаць шмат цікавых мерапрыемстваў.
Удзельнікі Летняй школы ў рамках праграмы наведалі заняткі вопытных выкладчыкаў па малюнку, жывапісу, студыйнай фатаграфіі, праслухалі лекцыі па мастацкай культуры Беларусі, наведалі галерэі горада Гродна, мастацкія майстэрні, сустрэліся з гродзенскімі мастакамі і фатографамі і інш.
Скончылася Летняя школа выставай творчых работ па выніках плэнэра і ўручэннем сертыфікатаў.