У рамках акцыі ў каледжы з 3 па 8 верасня праходзяць мерапрыемствы пад агульным дэвізам «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца».
Навучальныя групы каледжа на чале са сваімі куратарамі і педагогамі наведваюць знакавыя кропкі Гродна, якія лагічна выстройваюцца ў пазнавальны маршрут. Хлопцы прымаюць удзел у Рэспубліканскай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі», археалагічных раскопках у Старым замку, прэзентацыі музычна-літаратурнага і інтэрактыўнага прадстаўлення «Традыцыі і абрады маёй малой Радзімы», пратэстуюць свае веды ў гістарычным квэсце «Пазнай Гродна!», наведаюць Гродзенскую абласную бібліятэку ім. Я. Ф. Карскага і ААТ «Малочны Свет», зробяць турыстычны паход "Здаровы я - здаровая краіна". У рамках мерапрыемства «Каледж - мой дом, я - гаспадар у ім» вучні зоймуцца уборкай аўдыторый і кабінетаў.
Навіны Гуманітарнага каледжа чытайце на сайце gumcol.grsu.by.