Канферэнцыя пройдзе 17 кастрычніка і адбудзецца ў гонар шасьцідзесяцігоддзя педагагічнага факультэта.
У рамках форуму ў фармаце круглых сталоў, майстар-класаў і вебінараў абмяркуюць гісторыю, праблемы і перспектывы развіцця сістэмы педагагічнай адукацыі, традыцыі, інавацыі, інтэграцыю ў сферы адукацыі, сацыяльна-гуманітарныя аспекты падрыхтоўкі спецыялістаў педагагічнага профілю, вобраз педагога ў культуры, а таксама псіхолага-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў на розных узроўнях адукацыйнага працэсу і псіхалагічную бяспеку ў адукацыі.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў да 18 верасня на электронны адрас Аргкамітэту Kaf_filosof@grsu.by з указаннем прозвішча аўтара.
З больш падрабязнай інфармацыяй і патрабаваннямі да афармлення матэрыялаў можна азнаёміцца ў Дадатку.
Даведачна
Педагагічны факультэт - адзін з найстарэйшых факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - вядзе сваю гісторыю з 1958 года, калі быў факультэтам педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гродзенскага педінстытута.
У 1981 годзе факультэт быў зачынены, а з 1986 года аднавіў сваю працу, у 1995 годзе пераўтвораны ў факультэт псіхалогіі і педагогікі.
З 2000 года пасля вылучэння факультэта псіхалогіі ў асобны факультэт, атрымаў назву педагагічнага.