20 верасня ў Ташкенце адбылося адкрыццё выставы «Адукацыя Беларусі ва Узбекістане», якая працягнецца да 22 верасня. ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўляе дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі.
Як распавёў Аляксандр Кареэўскі, сёння адбылося адкрыццё беларуска-узбекскага адукацыйнага цэнтра на базе Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі. У гэты ж дзень інтэграцыю адукацыі абмеркавалі ў фармаце круглага стала. Удзел у мерапрыемстве прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч і Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан.
У ходзе візіту ў Узбекістан Аляксандр Карэўскі прыняў удзел у сустрэчы з рэктарам Ташкенцкага інстытута па праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Алімжонам Рыскулавым. Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Асабліва калегаў з Узбекістана цікавіла узаемадзеянне ў галіне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, што, на іх думку, надасць новы імпульс супрацоўніцтву паміж універсітэтамі.