На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 26 верасня 2018 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысуджаны вучоныя ступені кандыдата навук і прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры журналістыкі Таццяне Сівавай.
Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Вользе Аўдзейчык.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксане Паўлавай.