На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 14 лістапада 2018 года, зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандру Антонаву.
Вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры ангельскай філалогіі Анастасіі Дудзько.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры рускай філалогіі Зоі Сідаровіч.