Мерапрыемства адбылося 4 снежня пры падтрымцы Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і ліцэем №1 г. Гродна.
На працягу дня працаваў кансультацыйны пункт, дзе ўсе жадаючыя змаглі атрымаць юрыдычную кансультацыю ў студэнтаў юрыдычнага факультэта Аліцыи Габіс, Паўла Сілявіна, Дар'і Мурашка і Філон Наталлі пад кіраўніцтвам члена Гродзенскай калегіі адвакатаў, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Аксаны Шупіцкай.
Дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў і студэнт юрыдычнага факультэта Уладзіслаў Шыманскі сумесна са спецыялістамі Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці правялі інтэрактыўны практычны занятак па крыміналістыцы. Старшакласнікі пабывалі ў ролі экспертаў-крыміналістаў, навучэнцы паспрабавалі здымаць адбіткі пальцаў, як з рук, так і з прадметаў, скласці фотаробат па прыкметах.
У завяршэнні тэматычнага дня адбылося адкрытае судовае пасяджэнне, дзе ў ролі суддзі, дзяржаўнага абвінаваўцы і абаронцы выступілі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Падчас тэматычнага дня таксама адбыўся таварыскі матч па міні-футболе паміж ліцэістамі, Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і юрыдычным факультэтам. Перамогу атрымала каманда юрыдычнага факультэта ў складзе Аляксандра Кірылава, Яўгена Міхайлава, Бердымырата Алланурава, Сердара Марыдава і Недзіра Гараджаева.
Акрамя таго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дружыннікі юрыдычнага факультэта: Вераніка Перагуд, Анастасія Стальмашок, Валерыя Папова, Даніэль Волах, Аляксей Рамашка і Данііл Круцько.