У бягучым навучальным годзе ў склад перспектыўнага кадравага рэзерву навучэнцаў увайшлі 29 студэнтаў і магістрантаў ГрДУ імя Янкі Купалы дзённай формы атрымання адукацыі з адпаведнымі дзелавымі, лідэрскімі і асобаснымі якасцямі.
У рамках семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з Канцэпцыяй выхавання навучэнскай моладзі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, магчымасцямі рэалізацыі свайго патэнцыялу ў рамках універсітэта ў вучэбнай, навуковай і пазанавучальнай дзейнасці. Работнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя правялі для купалаўцаў тэставанне на выяўленне лідэрскіх якасцяў.
Варта адзначыць, што перспектыўны кадравы рэзерв навучэнцаў ствараецца з мэтай забеспячэння пастаяннага нарошчвання кадравага патэнцыялу, садзейнічання кар'ернаму прасоўванню таленавітай моладзі, якая валодае высокапрафесійнымі дзелавымі і асобаснымі якасцямі, павышэння яе прафесійнай кампетэнтнасці, развіцця здольнасці высокаэфектыўна працаваць у калектыве.
Кандыдатуры студэнтаў, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв навучэнцаў універсітэта, рэкамендуюцца ў далейшым для ўключэння ў перспектыўны рэзерв Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і (або) перспектыўны рэзерв Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.