Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з 24 снежня 2018 года па 30 чэрвеня 2019 года ў чацвёрты раз праводзіць дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2019» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютораў.
Як распавялі арганізатары, марафон накіраваны на навучанне педагогаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2018 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектны інкубатар 2015».
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца цьютары, эксперты, ІКТ-актыўныя педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для навучэнцаў і студэнтаў.
Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне экспертам, цьютарам і цьютарам-стажорам неабходна да 7 студзеня запоўніць электронную анкету, аўтарам будучых навучальных сеткавых праектаў да 13 студзеня – форму рэгістрацыі.
Варта адзначыць, што ва ўдзельнікаў павінен быць паспяховы вопыт суправаджэння распрацоўкі сеткавых праектаў (быць кансультантам, цьютарам), а таксама з'яўляцца аўтарам навучальных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы сеткавых праектаў, быць вядучым дыстанцыйных трэнінгаў, майстар-класаў. Эксперты ажыццяўляюць супервізію працы цьютараў і стажораў. Для ўдзелу ў «Купалаўскіх праектах» у ролі цьютары неабходна мець паспяховы вопыт распрацоўкі і правядзення ўласнага сеткавага праекта, у ролі цьютары-стажора - неабходна мець станоўчы вопыт распрацоўкі свайго сеткавага праекта і гатоўнасць асвойваць прамудрасці цьютарскай дзейнасці.
У рамках купалаўскіх праектаў пройдуць трэнінгі для аўтараў-навічкоў «Першыя крокі да сеткавых праектау» (для пачаткоўцаў) і для педагогаў, якія маюць вопыт удзелу ў праектных марафонах «Ацэньванне ў сеткавых праектах».
Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафона «Купалаўскія праекты 2019» можна знайсці ў дадатку.
Кантакты
Кантактная асоба – дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава
Тэл.: +375(29) 780-05-29
E-mail: makarova_np@grsu.by