У ролі акцёраў выступілі ўдзельнікі творчых калектываў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Тэатралізаванае прадстаўленне, арганізаванае аддзелам культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ, прайшло ва ўніверсітэце рамках акцыі «Нашы дзеці» 4 студзеня. Яго гледачамі сталі больш за трыста навучэнцаў школ Кастрычніцкага раёна, кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы, супрацоўнікі і іх дзеці, а таксама студэнты ўніверсітэта.
Мюзікл, заснаваны на казцы «Шчаўкунок», дзякуючы сучаснай апрацоўцы - аўтарскаму сцэнарыю і харэаграфіі - дазволіў гледачам па-новаму зірнуць на класічны сюжэт.
У ролі акцёраў выступілі больш за 50 удзельнікаў творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы. У іх ліку - прадстаўнікі студыі стылізаванага танца «Рэспублiка», калектываў сучаснага танца «Stu-dance» і «Брэйк», тэатра моды «Уні-арт», дзіцячай студыі «Свет юных зорак», салісты студыі эстрадных спеваў «Уні-Song» , студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Анастасія Горбач, спецыяліст аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Кірыл Крыпа, спецыяліст аддзела маркетынгу і рэкламы ЦСГ Аляксандра Сіўкова, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Глеб Кадзянцоў, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Валерыя Гуцько. У ролі Шчаўкунка - студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Мікіта Гура. Вядучыя - удзельніца студыі «Свет юных зорак» Юлія Кулікова і студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўген Смычкоўскі. Харэографы-пастаноўшчыкі - кіраўнік танцавальнага калектыву «Брэйк» Юры Кізер і студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Дыяна Духаніна. Аўтар ідэі і тэксту - начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Алена Стэльмах. Кіраўнік праекта - культарганізатар аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Таццяна Штэрмер.