Маштабнае спартыўнае мерапрыемства адбудзецца ў Мінску 21-30 чэрвеня. Валанцёрам можа стаць любы жадаючы старэйшы за 18 гадоў.
Для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях неабходна прайсці кастынг. Адбор праводзіцца ў некалькі этапаў - дыстанцыйна і вочна. З кандыдатамі правядуць субяседванне, у рамках якога правераць і веданне замежных моў. Усяго для арганізацыі і правядзення II Еўрапейскіх Гульняў 2019 года спатрэбіцца больш за восем тысяч валанцёраў.
Падрыхтоўка валанцёраў вядзецца па 20 напрамках. Хлопцы будуць працаваць на пунктах акрэдытацыі і медыцынскага абслугоўвання, дапамагаць працы са СМІ і многае іншае.
На сённяшні дзень, па выніках некалькіх адборачных этапаў і семінараў, 308 купалаўцаў стануць удзельнікамі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Далучыцца да іх можа любы жадаючы!
Нагадаем, што праца па адборы жадаючых стаць удзельнікам валанцёрскай каманды вядзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачынаючы з красавіка 2018 года. На базе ўніверсітэта створаны Цэнтр па падрыхтоўцы валанцёраў, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўніверсітэта.
Для таго каб стаць валанцёрам Еўрапейскіх гульняў 2019 года неабходна звязацца з прадстаўнікамі Цэнтра падрыхтоўкі валанцёраў па адрасе: г. Гродна, Захарава, 32, каб.17 і па тэлефонах:
+375 29 884 31 91 – Матузаў Валерый Сцяпанавіч, кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі валанцёраў;
+375 152 753450 – Яна Мілюк, памочнік кіраўніка Цэнтра падрыхтоўкі валанцёраў.