Пераможцы вызначаны ў сямі намінацыях: чатырох персанальных і трох кафедральных.
У намінацыі «Доктар навук» лепшай стала прафесар кафедры агульнай фізікі Наталля Стрэкаль. На другім месцы - загадчык кафедры біяхіміі Ілля Заводнік. Трэцяе месца прысуджана загадчыку кафедры агульнай фізікі Аляксандру Маскевічу.
Пераможцам у намінацыі «Кандыдат навук» названа загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко. Другім у дадзенай намінацыі стаў загадчык кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры Андрэй Шпакаў. Дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Яўгеній Дзірвук - трэцім.
Першае месца ў намінацыі «Выкладчык без навуковай ступені» заняў старэйшы выкладчык кафедры журналістыкі Сяргей Ляшук. На другой пазіцыі - старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святлана Гадзаова. Трэцім стаў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі.
Перамогу ў намінацыі «Малады навуковец» атрымала дацэнт кафедры журналістыкі Ганна Рыжковіч. Другое месца заняў дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Андрэй Кузьміч. На трэцяй пазіцыі - старшы выкладчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Аксана Гаўрылік.
У рэйтынгу кафедраў першай у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» стала кафедра тылавога забеспячэння, начальнікам якой з'яўляецца Міхаіл Цвяткоў. На другім месцы - кафедра выяўленчага мастацтва, загадчык якой - Анатоль Бурчык. Трэцяе месца ў кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі пад кіраўніцтвам Аляксандра Кадана.
Лепшай у намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» названа кафедра агульнай фізікі, загадчык кафедры - Аляксандр Маскевіч. Кафедра тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі пад кіраўніцтвам Аляксея Іванова стала ў дадзенай катэгорыі другой. На трэцім месцы кафедра матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, загадчык - Аляксандр Варанцоў.
На першым месцы ў намінацыі «Ідэалагічная і выхаваўчая работа, грамадская дзейнасць» - кафедра спартыўных дысцыплін пад кіраўніцтвам Віталія Храмава. Другое месца заняла кафедра журналістыкі, загадчык якой Іна Мінчук. Кафедра беларускай філалогіі, якой кіруе Алена Садоўская, стала трэцяй у гэтай намінацыі.