Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі праходзіў у Мінску 22-23 лютага.
У міжнародным турніры катэгорыі А - тэставым перад II Еўрапейскімі гульнямі - прынялі ўдзел каля 300 атлетаў. Беларусь прадставілі 25 спартсменаў у дзевяці вагавых катэгорыях у мужчын і сямі - у жанчын.
Па выніках чэмпіянату магістрантка факультэта фізічнай культуры Таццяна Мацко заваявала золата ў вагавай катэгорыі 64 кг, а магістрантка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная срэбра ў вагавай катэгорыі звыш 80 кг.
Таццяна Мацко таксама ўзнагароджана спецыяльным прызам ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба за «Лепшую тэхніку».
Асабісты трэнер спартсменак - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міжнародная аматарская федэрацыя самба (FIAS), Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя самба, фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».