У вочным туры III-й Рэспубліканскай алімпіяды прымуць удзел больш за сорак фіналістаў, якія будуць вырашаць задачы па трох эканамічных дысцыплінах.
Мерапрыемства адбудзецца 1 сакавіка 2019 года на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Рабяты прадэманструюць веды па дысцыплінах «Бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка арганізацыі», «Асновы менеджменту». У рамках інтэлектуальнага мерапрыемства пройдзе эканамічная віктарына для вучняў Політэхнічнага каледжа. Пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды будуць узнагароджаны падарункамі і атрымаюць сертыфікат удзельніка.
Варта адзначыць, што ў завочным туры алімпіяды прынялі ўдзел 186 навучэнцаў з 27 каледжаў рэспублікі. Самымі актыўнымі сталі навучэнцы Брэсцкага каледжа сферы абслугоўвання, Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа, Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці ім. Чарнышова, Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа, Гродзенскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза.
Мэта правядзення алімпіяды - стымуляваць навучэнцаў да вывучэння эканамічных навук, пазнаёміць з прафесіяй, факультэтам эканомікі і кіравання, купалаўскіх універсітэтам. Геаграфія ўдзельнікаў ахоплівае практычна ўсе рэгіёны Беларусі.
З праграмай алімпіяды можна азнаёміцца тут.