Навуковы форум збярэ 14 - 15 сакавіка 2019 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы больш за 250 удзельнікаў.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць метадалагічныя, тэарэтычныя і навукова-метадычныя пытанні аптымальнага функцыянавання ўніверсітэта ў XXI стагоддзі; вопыт і інавацыйныя падыходы ў дзейнасці сучаснага ўніверсітэта ў галіне вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы; праблема ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў у сучасным свеце; пытанні дзейснага ўплыву ўніверсітэта на вытворчую адукацыйную і іншыя сферы функцыянавання рэгіёнаў і краіны. У рамках канферэнцыі таксама плануецца правядзенне майстар-класаў, пленарнага пасяджэння, дыскусійных і інавацыйных пляцовак. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, кітайская, польская, англійская.
Выбар тэмы і месца правядзення канферэнцыі абумоўлены тым, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляюцца сучасныя інавацыйныя пераўтварэнні, якія адпавядаюць асноўным напрамкам праграмы развіцця вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2015 - 2020 гг., а таксама праграмы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь, якая адобрана ІІ Усебеларускім з'ездам вучоных.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў, а таксама публікацыя артыкулаў удзельнікаў канферэнцыі ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, часопісе «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» і электронным часопісе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Галоўнымі арганізатарамі канферэнцыі выступаюць ГрДУ імя Янкі Купалы і ўніверсітэты КНР - Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт, Чанчуньскі педагагічны ўніверсітэт, Цзыліньскі педагагічны ўніверсітэт.
Падрабязную інфармацыю і заяўку для ўдзелу ў канферэнцыі можна знайсці у Дадатку.