Купалаўцаў запрасілі абмеркаваць сямейныя каштоўнасці і інстытут сям'і ў сучасным свеце.
У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты педагагічнага і ваеннага факультэта, а таксама факультэта фізічнай культуры.
Начальнік аддзела ЗАГС Гродзенскага райвыканкама Людміла Башкевіч распавяла рабятам пра функцыі органаў ЗАГС, прывяла дадзеныя статыстыкі аб шлюбах па Гродна і Гродзенскай вобласці за апошнія 3 гады.
Удзел у мерапрыемстве таксама прыняў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык, які на прыкладзе «Казкі пра рыбака і рыбку» А. С. Пушкіна распавёў пра ўзаемаадносіны ў сям'і, пра выхаванне, пра сямейныя каштоўнасці. Таксама святар прывёў цытаты з Бібліі, у якіх расстаўлены акцэнты на захаванне іерархіі сям'і. Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Аляксандр Цыбульскі, дырэктар бібліятэкі сабора, азнаёміў з літаратурай, якая будзе карысная людзям, якія жадаюць уступіць у шлюб, зрабіць правільны выбар і будаваць адносіны ў сям'і па хрысціянскіх канонах.
Аб фондзе мастацкай літаратуры бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распавяла бібліятэкар першай катэгорыі Святлана Дзеціна. Яна заклікала студэнтаў праяўляць большую цікавасць да чытання і больш актыўна наведваць бібліятэку.
Завяршыў мерапрыемства дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько, які падзякаваў прысутным за карысны адкрыты дыялог і ўручыў гасцям памятныя сувеніры.