У штогадовым адкрытым турніры Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат "Вясновыя ластаўкі" прынялі ўдзел шэсць каманд з Беларусі і Расіі.
У спаборніцтвах, якія прайшлі 9 і 10 сакавіка, прынялі ўдзел каманды "Рэгіён-ГрДУ" (г. Гродна), "Ніва-ГрДМУ" (г. Гродна), "Вортэкс" (г. Мінск), "Здольная" (г. Мінск), "ВЛДАФК" - прадстаўнікі Вялікалуцкі дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, "Альфа-09" (г. Калінінград).
Перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда ГрДУ імя Янкі Купалы "Рэгіён-ГрДУ". Другое месца занялі прадстаўніцы каманды "Альфа-09", а трэцяе - дзяўчаты з каманды "Вортэкс".
У ходзе цырымоніі ўзнагароджання таксама былі названыя лепшы нападаючы, лепшы абаронца, лепшы варатар і лепшы гулец турніру.