Конкурс праводзіцца сярод вучняў выпускных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі а таксама студэнтаў 1-2 курсаў факультэта псіхалогіі.
Конкурс прысвячаецца памяці доктара псіхалагічных навук, заснавальніка факультэта псіхалогіі, загадчыка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі з 1998 па 1999 год Святланы Кандрацьевай.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе навукова-даследчых работ можна падаць да 30 красавіка 2019 года на адрас электроннай пошты кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі nvolk@grsu.by або kaf_vozpedps@grsu.bu і даць папяровы варыянт на адрас аргкамітэта: 230009, г. Гродна, вул. БЛК, 21, каб.35, факультэт псіхалогіі.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца актуальныя і практычна значныя даследчыя работы навучэнцаў і студэнтаў. Журы ацэніць навізну даследавання і яго актуальнасць, практычную значнасць, пісьменнасць і лагічнасць выкладання матэрыялу, наяўнасць аўтарскай пазіцыі, наяўнасць прапаноў (рэкамендацый) па далейшаму даследаванню праблемы, адпаведнасць патрабавання афармлення, у працы павінны быць прадстаўлены аб'ект, і прадмет даследавання, сфармуляваны мэта, гіпотэза, апісаны методыкі даследавання працы канкурсантаў.
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 мая 2019 года.
Удзельнікі конкурсу, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны граматамі і дыпломамі. У рамках цырымоніі ўзнагароджання адбудзецца публічнае прадстаўленне лепшых работ.
Мэта конкурсу - павышэнне якасці псіхалагічнага здароўя і псіхалагічнай культуры маладых людзей Гродзенскага рэгіёна.
Адрас аргкамітэта: 230009, г. Гродна, БЛК, 21, кабінет 35.
Электронная пошта: nvolk@grsu.by або kaf_vozpedps@grsu.bu
Кантактны тэлефон: (0152) 44- 69 -50.
Па дадатковую інфармацыю таксама можна звяртацца па тэлефоне +375 29 217 63 03 - Наталля Аляксандраўна Воўк.