Мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка ў 15.00 у аўд. 318 па адрасе вул. Ажэшка, 22.
ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у дыялогу на тэму «Расія - Беларусь: два крылы адной літаратуры» з аўтарам больш за 20 кніг, лаўрэатам літаратурных прэмій імя Мікалая Астроўскага, Міхаіла Булгакава.
У аснову твораў Мікалая Іванова, апублікаваных у расійскіх выдавецтвах у серыях «Ваенныя прыгоды» і «Сучасны расійскі дэтэктыў», пакладзены дакументы, факты і сведчанні відавочцаў. У літаратурных колах Мікалай Іваноў лічыцца аўтарам суровай ваеннай прозы, але яго ў той жа ступені можна лічыць і лірыкам, які, спазнаўшы нягоды вайны, асабліва шануе радасці мірнага жыцця.
Арганізатарам сустрэчы выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты "Гродзенская праўда ", Цэнтра па сувязях з грамадскасцю ГрДУ імя Янкі Купалы.