Па выніках двух конкурсных дзён сям'я Меландэр заваявала другое месца.
Удзел у конкурсе прынялі студэнцкія сем'і пяці ўніверсітэтаў: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
У першы дзень канкурсанты праяўлялі свае здольнасці і навыкі ў спартыўным спаборніцтве «Вясёлыя старты для маладых сем'яў», тэматычным кулінарным майстар-класе з праверкай эрудыраванасць па пытаннях правільнага і здаровага харчавання, а таксама шоў-конкурсе «Падрыхтоўка стравы для сямейнай вячэры».
У рамках фіналу на сцэне Палаца культуры Магілёўскай вобласці сем'і прадстаўлялі візітную картку «Ты памятаеш, як усё пачыналася?» i прэзентавалі стыльны family look, а таксама творчае выступленне «Сям'я талентамі багатая».
Па выніках канкура званне «Лепшая студэнцкая сям'я-2019 года Рэспублікі Беларусь» атрымалі Кірыл і Дар'я Бутаравы з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Другое месца падзялілі Дзмітрый і Карына Меландэр з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Аляксандр і Вераніка Мярзловы з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Трэцяе месца дасталася Андрэю і Вользе Астроўскім з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аляксандру і Валерыі Максімовіч з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» прайшоў упершыню. Галоўная мэта конкурсу - фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і адказнага бацькоўства.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, а таксама Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.
Фота mogilevnews.by