Практычны курс падрыхтоўкі па ўсіх прадметах цэнтралізаванага тэсціравання ЭКСПРЭС-кансультанта пройдзе на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі з чэрвеня па май.
У рамках курсаў выкладчыкі прапануюць вучням старэйшых класаў і выпускнікам, якія плануюць удзельнічаць у ЦТ, паўтарыць школьны курс па прадметах ЦТ, а таксама раскажуць аб тыповых памылках пры выкананні тэставых заданняў па прадметах рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціравання. Заняткі будуць накіраваны на сістэматызацыю і замацаванне ведаў, неабходных для паспяховай здачы ўступных выпрабаванняў. Падрыхтоўка будзе праводзіцца на аснове інфармацыйных матэрыялаў, выдадзеных рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.
Заняткі пачнуцца 2 мая і будуць праходзіць у вячэрні час.
Варта адзначыць, што абітурыенты, якія скончылі падрыхтоўчыя курсы, маюць пераважнае права на залічэнне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры роўнай колькасці балаў пасля асобаў, названых у п.27 Правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пры паступленні на ўсе формы атрымання адукацыі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 106 або па тэлефоне 72-36-80, +375 29 267 96 73 (МТС).