Спаборніцтва праходзяць у Батумі з 6 па 13 красавіка.
Па суме дваябор'я Вадзім Ліхарад заваяваў бронзавы медаль у вагавай катэгорыі да 73 кг.
У практыкаванні рывок прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы паказаў вынік 153 кг і стаў уладальнікам малой срэбнай узнагароды. У штуршку спартсмен здолеў падняць штангу вагой 182 кг і набраў у суме дваябор'я 335 кг.