На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 10 красавіка 2019 года, прысуджана вучоная ступень кандыдата навук і прысвоена вучонае званне дацэнта выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай фізікі Андрэю Лавышу.
Вучонае званне дацэнта прысвоена намесніку дэкана педагагічнага факультэта, дацэнту кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Наталлі Міхайлавай.