Спаборніцтвы прайшлі 12-14 красавіка на Аўгустоўскім канале. Купалаўцы выступалі ў складзе зборнай каманды горада Гродна.
Чэмпіянат праходзіў у выглядзе трохбор'я на трох дыстанцыях: паласа перашкод, доўгая дыстанцыя і велатрыял.
У склад каманды пераможцаў увайшлі студэнтка 4 курса факультэта фізічнай Анастасія Кудзеля, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Самойла, студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Юрый Палтарак, Арцём Заяц і студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Сухарукаў, а таксама студэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Павел Талочка.