Міжнародны навуковы форум прайшоў з 16 па 19 красавіка ў Вышэйшай школе журналістыкі і масавых камунікацый СПБГУ ўжо ў 58-ы раз.
Навуковы форум сабраў у Інстытуце «Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта даследчыкаў медыя з розных краін: Германіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Чэхіі, Польшчы, Літвы, Беларусі і інш.
ГрДУ імя Янкі Купалы на форуме прадставілі загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, прафесар кафедры журналістыкі Марыя Канюшкевіч, дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Гулевіч і дацэнт кафедры журналістыкі Анастасія Зезюлевіч.
Пачатку працы Пецярбургскіх чытанняў папярэднічала англамоўная прэ-канферэнцыя «Comparative Media Studies in Today's World». Магістральным напрамкам прэ-канферэнцыі стаў параўнальны аналіз медыйных аўдыторый і вывучэнне ролі сацыяльных груп у медыяспажыванні і развіцці сучаснай камунікацыі. Загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук і дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Гулевіч прадставілі даклад на тэму «Новыя з'явы ў маўленчым этыкеце інстытуцыйнага дыскурсу (на матэрыяле беларускага сегмента сеткі інтэрнэт)», падрыхтаваны сумесна з дэканам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамарай Піваварчык.
Прафесар кафедры журналістыкі Марыя Канюшкевіч прыняла ўдзел у працы медыялінгвістычнага семінара на пленарным круглым стале «Анталагічныя пытанні медыялінгвістыкі», на якім абмяркоўваліся пытанні, ключавыя для разумення медыялінгвістыкі як самастойнага навуковага напрамку і яе далейшага развіцця. Акрамя таго, прафесар Марыя Канюшкевіч выступіла ў ролі мадэратара круглага стала "Граматыка медыямаўлення ў тэарэтычным і прыкладным аспектах", а таксама выступіла з дакладам на тэму «Саюз ан ў медыямаўленні: сінтагматыка, парадыгматыка, семантыка».
Праца медыялінгвістычнай камісіі прадоўжылася ў фармаце семінараў. Дацэнт кафедры журналістыкі Анастасія Зезюлевіч у сваім дакладзе «Дыскурсіўныя асаблівасці медыяпраекта Б. Волкавай "Нявольнік гонару. Апошні двубой Аляксандра Пушкіна"» узняла пытанне аб перасячэнні асветніцкага і забаўляльнага дыскурсаў ў сучаснай медыяпрасторы. Загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук ў дакладзе «Фатыка ў дыскурсе паблік-акаўнтаў інфармацыйных рэсурсаў у мессенджер» звярнула ўвагу на розныя жанры фатычнай прамовы ў сацыяльных медыя, якія выкарыстоўваюцца для прыцягнення ўвагі аўдыторыі да інфармацыйных рэсурсаў.
Удзел у Пецярбургскіх чытаннях дало ўнікальную магчымасць пашырыць навуковыя кантакты з навукоўцамі з Расіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, умацаваць сувязі з сусветнай навуковай супольнасцю, пазіцыянаваць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы як цэнтр развіцця медыялінгвістыкі ў Беларусі.
- Во время воркшопа "Speech etiquette in online communities"
- Профессор Мария Иосифовна Конюшкевич во время пленарного круглого стола "Онтологические вопросы медиалингвистики"
- Инна Минчук и Анастасия Зезюлевич с органиатором Петербургских чтений Лилией Рашидовной Дускаевой и профессором Петером Марошем из Карлова университета
- Анастасия Вадимовна Зезюлевич выступает с докладом на семинаре "Проблемы медиалингвистической дискурсологии"
- Профессор Мария Иосифовна Конюшкевич с участниками 58-ых Петербургских чтений