Спаборніцтвы прайшлі 29-30 красавіка ў Мінску ў праграме Рэспубліканскай Універсіяды-2019.
Удзельнікамі фінальнага этапу баскетбольнай лігі, па выніках рэгіянальных, міжрэгіянальных і паўфінальных этапаў, сталі чатыры каманды - ГрДУ імя Янкі Купалы, БДПУ ім. М.Танка, БДУФК і БДЭУ.
У барацьбе за выхад у фінал купалаўцы перамаглі каманду БДЭУ з лікам 88:31, а фінале другі год запар былі мацнейшыя каманды БДПУ ім. М.Танка 68:65.
Трэнеры каманды - дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык і старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.
Лепшым гульцом фінальнага этапу лігі прызнана студэнтка другога курса факультэта фізічнай культуры Кацярына Карпук, лепшым нападаючым - студэнтка 1 курса гэтага ж факультэта Марыя Крыжаноўская.