Фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту г. Гомель і быў прысвечаны Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У фестывалі прынялі ўдзел грамадзяне з Туркменістана, Ірана, Шры-Ланкі, Нігерыі, Лівана, Казахстана, КНР, Азербайджана і Таджыкістана, якія навучаюцца ў 12 універсітэтах Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва і Мазыра.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Раўшан Султанаў, які выканаў песню «Родны Ашхабад», і студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Рахым Нурназараў з песняй «Родны Туркменістан».
Акрамя творчых спаборніцтваў, для гасцей універсітэта былі арганізаваны экскурсіі па лабараторыях і музеі ўніверсітэта, па Палацава-паркаваму ансамблю Румянцавых-Паскевічаў. Удзельнікам фестывалю былі прадстаўлены творчыя работы студэнтаў БелДУТ і фотавыстава, прысвечаная Году Малой Радзімы. Акрамя таго, усе жадаючыя маглі наведаць майстар-клас па каліграфіі «Іерогліфы Чжуань», паспрабаваць нацыянальныя стравы беларускай і туркменскай кухні, прыняць удзел у цырымоніі падрыхтоўкі кітайскай гарбаты, прымерыць на сябе нацыянальныя беларускія і туркменскія ўборы.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту г. Гомель сумесна з РГА «Белая Русь».