Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя была прысвечана 30-годдзю стварэння кафедры Тэорыі і методыкі фізічнай культуры.
Удзельнікамі канферэнцыі сталі выкладчыкі, студэнты, магістранты і аспіранты факультэта.
Адкрыў канферэнцыю дэкан факультэта фізічнай культуры Андрэй Навойчык. Адным з гасцей канферэнцыі стала прафесар Краснаярскага педагагічнага ўніверсітэта ім. В.П. Астаф'ева, доктар педагагічных навук, прафесар Людміла Клімакова, якая выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам «Аб перспектывах супрацоўніцтва паміж Краснаярскім педагагічным універсітэтам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы».
На пленарным пасяджэнні свае даклады таксама прадставілі загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Градзілін С.К., які распавёў пра гістарычныя аспекты станаўлення і развіцця кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры. Прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Уладзіслаў Баркоў выступіў з дакладам «Навукова-педагагічная школа кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры «Інавацыйныя тэхналогіі ў фізічным выхаванні».
Усяго на форуме быў прадстаўлены 31 даклад. Усе дакладчыкі атрымалі сертыфікаты ўдзельніка, а па выніках канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік навуковых артыкулаў.
Варта адзначыць, што ў рамках канферэнцыі была арганізавана відэасувязь з Нацыянальным дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры спорту і здароўя ім. П.Ф.Лесгафта, г. Санкт-Пецярбург. Усяго было заслухана 12 дакладаў. З іх 4 з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, 4 даклады былі прадстаўлены замежнымі магістрантамі, навучэнцамі на англійскай мове.