Спаборніцтвы прайшлі ў рамках круглагадовай спартакіяды - 2019.
Сярод юнакоў першай стала каманда ваеннага факультэта пад кіраўніцтвам выкладчыка-начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Івана Крупеніча. Серабро ў факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кіраўнік каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко. Бронза прысуджана хлопцам факультэта эканомікі і кіравання, кіраўнік рабят - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Вайцішкін. Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Анатоль Емяльяненка.
Золата першынства сярод дзяўчат заваявала каманда юрыдычнага факультэта, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Дзяўчыны факультэта матэматыкі і інфарматыкі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандра Флярко сталі другімі. На трэцім месцы прадстаўніцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Болахаў. Галоўны суддзя першынства сярод дзяўчат - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Храмава.
З падрабязнымі вынікамі спаборніцтваў можна азнаёміцца тут.