Дні славянскага пісьменства і культуры праводзяцца штогод на філалагічным факультэце і прысвечаны святкаванню стварэння славянскага пісьменства, а таксама памяці святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія.
Адкрыў свята Дня славянскага пісьменства і культуры ўрачысты канцэрт. Вядучыя літаратурна-музычнай кампазіцыі «На пачатку было Слова» Маргарыта Сецько, Ніна Шынкевіч, Уладзімір Сідлярэвіч і Андрэй Строк пазнаёмілі гасцей з гісторыяй стварэння славянскай азбукі, сакральным значэннем літар, развіццём славянскага пісьменства, жыццём і дзейнасцю Кірылы і Мяфодзія. Незгладжальнае ўражанне аказала на гасцей мерапрыемства выкананне опернай арыі чэшскага кампазітара А. Дворжака Лаўрэатам міжнароднага конкурсу Ангелінай Белановіч.
Творчы конкурс «Славянскі фестываль» даў удзельнікам і гасцям унікальную магчымасць наведаць славянскія краіны, пачуць песні і вершы на розных славянскіх мовах. Гучалі творы на македонскай, балгарскай, сербскай мовах, а таксама вершы ўласнага сачынення пераможцаў літаратурнага конкурсу «Проба пяра».
У рамках свята працавала сумесная выстава Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай абласной бібліятэкі імя. Я.Ф. Карскага «Святло славянскай кнігі».
Яркім і маляўнічым стаў парад літар у выкананні студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія». Лепшай прэзентацыяй стараславянскай літары была прызнана работа туркменскіх студэнтаў, якая паказвае кірылічную літару Юс МАЛЫ. У конкурсе «Майстар сінквейна 2 - 7/8 – за 24 – да 24» прынялі ўдзел студэнты і школьнікі.
Лізавета Ламека і Ганна Фурман адкрылі графічную майстэрню па навучанні тонкасцям старажытнай кірылічнай графікі, а падчас графічнага конкурсу «Прыгожа літары выводзіць ён пяром» гасцям графічнай майстэрні прапаноўвалася пабываць у ролі старажытнага перапісчыка і паспрабаваць напісаць літарамі, стылізаванымі пад статут, самыя важныя ў іх жыцці словы.
Асобным блокам праграмы стала серыя інтэлектуальных гульняў. Серыя бліц-віктарын вызначыла склад камандаў на супер-гульняў «Іду на ВЫ», падчас якой студэнты 1 курса спецыяльнасцяў «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» прадэманстравалі веды асноўных этапаў жыцця і дзейнасці св. роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, гісторыі развіцця пісьменства на славянскіх землях, адлюстравання стараславянскіх фанетычных асаблівасцяў у сучасных славянскіх мовах, стараславянскіх лексічных элементаў у рускіх фразеалагізмах, праявілі кемлівасць і творчыя здольнасці. Пераможцам стала каманда студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» «МЫСЛЕТЕ». У рамках мерапрыемства таксама адбылася алімпіяда па стараславянскай мове.
Арганізатарамі Дзён славянскага пісьменства і культуры-2019 выступілі дацэнты філалагічнага факультэта Святлана Ляскевич і Іна Бубновіч, а таксама студэнты 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Руская філалогія», «Беларуская філалогія. Партнёрамі сталі БРСМ, прафкам студэнтаў, навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы і абласная бібліятэка ім. Я.Ф. Карскага.