Міжнародная студэнцкая інтэрнэт-канферэнцыя з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы 23 мая.
У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Рэспубліка Беларусь), Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыі), Універсітэта «Туран» (Рэспубліка Казахстан) і Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў (Украіна).
Адкрылі сустрэчу дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко, якія пажадалі ўдзельнікам канферэнцыі прадуктыўнага абмену вопытам і паспяховай працы.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з асноўнымі напрамкамі ўдасканалення сродкаў і спосабаў барацьбы са злачыннасцю ў сучасным свеце.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра крымінальнага працэсу, крымінальнага права і крыміналістыкі.