Мерапрыемства адбылося 24 мая ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Мэтай фестывалю стаў абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродку павышэння акадэмічнай паспяховасці, унутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказнасці навучэнцаў за ўласнае навучанне.
ГрДУ імя Янкі Купалы на фестывалі прадставілі дацэнты кафедры беларускай філалогіі Аліна Сабуць і Нона Шандроха, якія правялі майстар-клас і мікранавучанне «Тэхналогія выкарыстання актыўнай ацэнкі на педагагічнай практыцы студэнтаў-філолагаў ВНУ: цяжкасці і перспектывы».
Асноўная ўвага была акцэнтавана на рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў, у прыватнасці на метадычных аспектах урока па ўкараненні тэхналогіі актыўнай ацэнкі: мэтапакладання, тэхніцы задавання пытанняў, зваротнай сувязі, сама- і ўзаемаацэнцы вучняў і інш.
Удзел у рэспубліканскім фестывалі педагагічных ідэй даў унікальную магчымасць пашырыць педагагічныя кантакты з настаўнікамі-наватарамі школ Беларусі, а таксама пазіцыянаваць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання як ключавой канцэпцыі падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўніверсітэце.
.