Удзельнікамі конкурсу, які прайшоў на базе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога сталі аспіранты, магістранты, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцы каледжаў і школ.
Студэнты і магістранты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання прадставілі свае распрацоўкі на конкурсе і былі ўдастоены звання лаўрэатаў 2 і 3 ступені.
Студэнты 4 курса Анастасія Бурак, Юрый Кавалеўскі, Ігар Капцэвіч, Алена Кароль, Анастасія Крупінская пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандра Антонава сталі лаўрэатамі 2 ступені ў катэгорыі «Праекты студэнтаў 3-5 курсаў» за праект «Аптымізацыя канструктарска-тэхналагічных і матэрыялазнаўчых рашэнняў карданных валаў з дапамогай мульціпрацэсарнасці вылічальнай тэхнікі».
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Ганны Сявашка магістранты Анастасія Зелянка і Раман Шваба ў катэгорыі «Праекты магістрантаў і аспірантаў» удастоены звання лаўрэатаў 3 ступені за праекты «Праектаванне зборкі шліцавага злучэння карданнага вала на аснове 3D-мадэлявання» і «Праектаванне мадэрнізаванага зъёмніка».