Мерапрыемства адбудзецца сёння, 21 чэрвеня.
У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Мінпрыроды. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства даведаюцца аб ініцыятыве «Інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем шляхам матываванага ўключэння жыхароў горада Гродна ў распрацоўку і рэалізацыю мер, накіраваных на паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя і маніторынг экалагічных рызык, ва ўмовах адукацыйнага мульціцэнтра комплекснай падтрымкі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця мясцовых супольнасцяў». Прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта арганізуюць знаёмства гасцей з факультэтам біялогіі і экалогіі, а таксама правядуць экскурсію ў лабараторыі факультэта. Завершыцца сустрэча віртуальнай экскурсіяй па сярэдняй школе №12 г. Гродна і знаёмствам з праектнай дзейнасцю.
Арганізатары адзначаюць, што на мерапрыемстве яго ўдзельнікі змогуць даведацца аб рэалізацыі праекта «Экаманіторынг», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Мінпрыроды. А таксама пазнаёміцца з ініцыятывай «Ура Гродна!» і задаць усе пытанні, якія цікавяць.
Ініцыятыва мае на мэце інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем шляхам матываванага ўключэння жыхароў горада Гродна ў распрацоўку і рэалізацыю мер, накіраваных на паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя і маніторынг экалагічных рызык, ва ўмовах адукацыйнага мульціцэнтра комплекснай падтрымкі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця мясцовых супольнасцяў «УРА Гродна!» (Устойліваму развіццю - актыўнасць Гродна).
Сустрэча пройдзе пры ўдзеле кіраўніка праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Плануецца прысутнасць асноўных выканаўцаў ініцыятывы. Сярод іх - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (заяўнік), сярэдняя школа № 12 г. Гродна (партнёр 1) і яслі-сад № 45 г. Гродна (партнёр 2).
Мерапрыемства пройдзе 21 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, зав. Даватара 3/1, аўдыторыя 111 (1этаж).