Спартовае мерапрыемства адбылося ў горадзе Брэсце на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2019.
ГрДУ імя Янкі Купалы на ўніверсіядзе прадставілі дзве каманды. Купалаўцы заваявалі трэцяе месца ў спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ. У веславанні акадэмічным спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пятымі. Кіраўнік спартсменаў - загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Юры Сак. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 147 спартсменаў з 15 устаноў вышэйшай адукацыі.
З падрабязнымі вынікамі можна азнаёміцца тут.