У рамках акцыі купалаўцы ўсклалі кветкі да памятнага знака на месцы перапахавання астанкаў 1333 савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў г. Гродна.
Варта адзначыць, што памятны знак быў адкрыты 2 ліпеня 2009 году на гарадскіх могілках «Аульс», дзе былі перапахаваны астанкі савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі на тэрыторыі мікрараёна Фолюш горада Гродна ў 1941-1942 гадах. Дарэчы, за гэтым памятным знакам даглядаюць студэнты-валанцёры ўніверсітэта.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, члены грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і ВА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа».