Першынство прайшло з 11 па 14 ліпеня ў Рачыцы (Чэхія). Яго ўдзельнікамі сталі амаль 700 спартсменаў з 35 краін свету.
Некаторыя з іх - прызёры папярэдніх юніёрскіх чэмпіянатаў. Ёсць і тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у дарослых гонках. Спаборніцтвы прайшлі на канале Labe Arena, які ў 2017 годзе прымаў Чэмпіянат свету, на дыстанцыях 200, 500 і 1000 метраў у адзіночках, двойках і чацвёрках.
Па выніках першынства студэнтка факультэта фізічнай культуры Іна Саўчук у заездзе сярод байдарак-адзіночак на 500 м у суперніцтве за золата апярэдзіла Малгажату Пулавску з Польшчы. Трэцяе месца ў шведкі Меліны Андэрсан. Акрамя таго, Іна Саўчук заваявала бронзу ў заездзе сярод байдарак-адзіночак на 200 м.