Форум праходзіць з 15 па 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу і сабраў больш за 600 удзельнікаў з Беларусі і Расіі.
На форуме прадстаўлены ўсе рэгіёны Беларусі, ад Расіі - больш за 60. На працягу трох дзён яго ўдзельнікі - парламентарыі, кіраўнікі розных міністэрстваў і прамысловых прадпрыемстваў, вучоныя і бізнэсоўцы - абмяркуюць дзясяткі пытанняў, якія тычацца прамысловага, навуковага, культурнага і бізнес-супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівая ўвага сёлета надаецца моладзевым праектам. Адна з ключавых тэм VI Форуму - паглыбленне інтэграцыі Саюзнай дзяржавы.
У рамках Форуму адбылося пленарнае пасяджэнне рэктараў ВНУ Расіі і Беларусі, на якім абмяркоўваліся перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі. У рамках форуму арганізавана таксама выстава-прэзентацыя навуковых дасягненняў беларускіх і расійскіх універсітэтаў. Падчас пасяджэння рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прэзентавала даклад на тэму "Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі: супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы з ўніверсітэтамі Расійскай Федэрацыі".
Выступаючы перад калегамі, Ірына Кітурка распавяла, што Гродзенскі дзяржаўны щніверсітэт імя Янкі Купалы - самая буйная ўстанова вышэйшай адукацыі з размешчаных у рэгіёнах Беларусі. Рэктар падкрэсліла, што ГрДУ імя Янкі Купалы вядзе актыўную міжнародную палітыку ў сферы адукацыі, якая рэалізуецца ў рамках 150 міжуниверситэцкіх дамоў аб супрацоўніцтве з замежнымі ўстановамі. Пры гэтым 45 з іх - дагаворы з установамі адукацыі Расійскай Федэрацыі. Універсітэт з'яўляецца членам трынаццаці міжнародных сетак і асацыяцый, з іх 9 - з удзелам расійскіх партнёраў. Высокая канкурэнтаздольнасць ГрДУ імя Янкі Купалы забяспечваецца гнуткай і шматступеннай структурай, якая дазваляе праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў ад узроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі да дактарантуры і ажыццяўляць навуковыя даследаванні і інавацыйную дзейнасць у інтарэсах арганізацый практычна ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы рэгіёну.
У аснове рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ляжыць праектны падыход, які выяўляецца ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на павышэнне прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў, развіццё кампетэнцый міжкультурнай камунікацыі, захаванне і развіццё нацыянальнай культуры, развіццё інавацыйнага патэнцыялу моладзі, сацыяльнае станаўленне моладзі праз рэалізацыю культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Ірына Фёдараўна падрабязна спынілася на кожным з напрамкаў і распавяла аб іх рэалізацыі праз узаемадзеянне з універсітэтамі і арганізацыямі Расійскай Федэрацыі.
Сёння, 16 ліпеня, у рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і адукацыйнымі арганізацыямі Расійскай Федэрацыі мэтай прасоўвання беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі. Так, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы плануе пашырыць узаемадзеянне з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічны універсітэтам.
Заўтра, 17 ліпеня, рэктар купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка прыме ўдзел у секцыі «Адукацыйная прастора Расіі і Беларусі: праекты і напрамкі развіцця». А 18 ліпеня - у пленарным пасяджэнні на тэму «Міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.