Міжнародная Летняя школа для моладзі «Захаванне водных рэсурсаў возера Белае і праблемы атрымання чыстай пітной вады» паспяхова завяршыла сваю працу ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
На працягу тыдня, з 8 па 14 ліпеня, больш за дваццаць удзельнікаў Летняй школы «Захаванне водных рэсурсаў возера Белае і праблемы атрымання чыстай пітной вады», арганізаванай факультэтам біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, асвойвалі экалагічныя методыкі па маніторынгу водных экасістэм, праводзілі навукова-даследчыя работы на беразе возера Белае і вывучалі праблемы чыстай пітной вады.
У рамках Летняй школы студэнты прынялі ўдзел у майстар-класах па падрыхтоўцы летніх напояў з прадуктамі пчалярства на чыстай пітной вадзе на ТАА «Мядовы шлях» у аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна, пазнаёміліся з гісторыяй пчалярства на Беларусі, тэхналогіяй падрыхтоўкі мёду і мёдапрадуктаў і нават прадэгуставалі салодкі прадукт. А пабываўшы на экскурсіі ў санаторыі «Парэчча», пазнаёміліся з мерапрыемствамі па водазабеспячэнні санаторыя і аграгарадка чысцінёй пітной вадой, уключаючы этапы ўстаноўкі станцыі абезжалезвання вады. Наведалі Гродзенскую ГЭС і даведаліся, як выкарыстоўваецца вада ў энергетыцы краіны.
У завяршэнне работы Летняй школы кожны ўдзельнік Міжнароднай летняй школы атрымаў сертыфікат.