Рэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага парку стаў індывідуальны прадпрымальнік г. Гродна, які аказвае кансультацыйныя паслугі.
На падпісанні дагавора прысутнічалі прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку Аляксандр Васілевіч, дэкан факультэта псіхалогіі Ганна Ракіцкая і індывідуальны прадпрымальнік Кацярына Табала.
Кацярына - студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы факультэта псіхалогіі завочнай формы навучання 5 курса, ужо больш за год займаецца аказаннем кансультацый насельніцтву горада Гродна, якія спрыяюць раскрыццю патэнцыялу чалавека ў асобаснай, прафесійнай сферах, а таксама вырашэнню праблемных момантаў у міжасабовых адносінах:
– Кансультацыі, якія праводзяцца мною, носяць як індывідуальны, так і групавы характар, і накіраваны на аказанне дапамогі чалавеку ў крызісных сітуацыях, у сітуацыях неабходнасці прыняцця рашэнняў у жыццёва важных пытаннях. Мая бізнэс-ідэя – гэта толькі пачатак далейшага творчага працэсу па ўвасабленні шэрагу праектаў, у тым ліку якія маюць і сацыяльную скіраванасць.
Прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі падкрэсліў, што тэхнапарк ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца тэхналагічным паркам, у якім могуць знайсці сябе не толькі рэзідэнты тэхнічнага профілю, але і тыя, хто займаецца распрацоўкай сацыяльна значных тэхналогій - педагагічных, псіхалагічных і іншых.
– Мы вельмі радыя таму, што ў нас з'яўляецца рэзідэнт тэхнапарку, які займаецца менавіта гуманітарнай сферай. Нельга забываць, што сёння ўсе тэхнічныя рашэнні немагчымыя без гуманітарнага суправаджэння, - адзначыў Юрый Яцэнтавіч.
Тое, што дадзены праект з'яўляецца першым інавацыйным праектам на факультэце псіхалогіі, падкрэсліла дэкан факультэта псіхалогіі Ганна Ракіцкая:
– Прыемна, што дадзеная бізнэс-ідэя народжаная студэнтам факультэта псіхалогіі. Гэта пацвярджае, што псіхалагічная адукацыя можа з'яўляцца надзейным падмуркам для прадуцыравання бізнес-ідэй. Псіхолаг - прафесіянал, які мае магчымасць зарабляць, аказваючы неабходную дапамогу грамадству і сам ствараючы для сябе працоўнае месца.
Варта адзначыць, што аўтарскія распрацоўкі рэзідэнта, выкананыя ў рамках стартап-праекта, накіраваныя на выяўленне наяўных праблем у розных сферах жыццядзейнасці чалавека. На аснове выяўленай праблемы ажыццяўляецца сумесны з кліентам пошук аптымальных шляхоў вырашэння, пабудова прадуктыўных жыццёвых планаў і траекторый. У выніку кліент набывае разуменне сваіх жыццёвых перспектыў і шляхоў іх дасягнення.