З 12 ліпеня па 4 жніўня праходзіць прыём дакументаў на платную форму навучання.
Да 4 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, у тым ліку для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500