Мерапрыемства аб'яднала замежных гасцей, выкладчыкаў і валанцёраў Летняй школы ў Купалаўскім універсітэце і прайшло 6 жніўня.
Вечар знаёмстваў пачаўся з прэзентацыі краіны пражывання кожнага з удзельнікаў праекта. Салодкі падарунак у гонар пяцігоддзя працы Летняй школы рускай мовы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, які паднесла дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Ірына Карлюкова, стаў нечаканым сюрпрызам вечара.
Замежныя госці, выкладчыкі і валанцёры Летняй школы сумесна выканалі песню на беларускай мове з рэпертуару музычнага гурта Naviband, што дапамагло ўсім зблізіцца і разняволіцца. Вечар прадоўжыўся зносінамі ў свабоднай абстаноўцы.
Сёння, 7 жніўня, для ўдзельнікаў Летняй школы была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі і развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, вечарам іх чакае знаёмства з беларускім кінематоргафам. З заўтрашняга дня ў слухачоў Летняй школы пачынаюцца заняткі па дзелавой рускай, караоке па-руску і лінгвакраіназнаўства.